Беларуская Служба

Больш за 200 выключных фотаздымкаў Караля Вайтылы трапілі на выставу ў Нацмузеі ў Кракаве

08.07.2020 08:09
Выстава “Караль Кардынал Вайтыла. Фотаздымкі Адама Буяка” была падрыхтаваная з нагоды 100-й гадавіны народзін Караля Вайтылы.
Ян Павал ІІ у Гэмбажэве пад Гнезнам падчас першай пілігрымкі ў ПольшчыNarodowe Archiwum Cyfrowe

Больш за 200 выключных фотаздымкаў Караля Вайтылы, а пасля Яна Паўла ІІ трапілі на новую выставу ў Нацыянальным музеі ў Кракаве. Выстава “Караль Кардынал Вайтыла. Фотаздымкі Адама Буяка” была падрыхтаваная з нагоды 100-й гадавіны народзін Караля Вайтылы. Адам Буяк рабіў яму здымкі больш за 40 гадоў і, як сам казаў, зрабіў яму амаль мільён здымкаў.

-Гэта не столькі памятныя падзеі, гэта гістарычныя падзеі, якія расказвалі з чаго ў Польшчы пачалася свабода. Я быў на сотнях вялікіх падзей, у вялікіх гарадах, палацах каралёў, прэзідэнтаў. Гэта будавала новыя кадры, кампазіцыю. Кожна раз гэта было нешта іншае.

Выстава здымкаў Адама Буяка ў Арсенале Музея Князёў Чартарыскіх будзе даступная да 29 лістапада.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры